Запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі (больш двух месяцаў) прывядзе да непрыемнасцяў. Напрыклад, пачне ўтварацца пеня. Гэта 0,3 працэнта ад нявыплачанай ва ўстаноўлены тэрмін сумы плацяжу за кожны дзень пратэрміноўкі. У дадзенай сітуацыі пеня будзе налічацца разліковай праграмай аўтаматычна. Дапусцім, за камуналку трэба заплаціць 30 рублёў, грамадзянін заплаціў са спазненнем у 20 дзён. За кажны дзень яму налічаць пеню на 30 рублёў - 9 капеек, за 20 дзён - 1 рубель 80 капеек.
Пры значных даўгах за ЖКП аказанне камунальных паслуг могуць прыпыніць-адключыць ваду, газ, электрычнасць і т .д. Пры гэтым пасля пагашэння запазычанасці неабходна будзе аплаціць і аднаўленне прадастаўлення ЖКП.
Акрамя таго, арганізацыі, якія прадстаўляюць паслугі ЖКГ, могуць ініцыяваць судовае разбіральніцтва з даўжніком, забарона на выезд за мяжу. Але самай вялікай непрыемнасцю можа стаць высяленне з кватэры. Для наймальніка жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду і членаў яго сям'і гэта азначае "высяленне без прадастаўлення іншага жылля" , для ўласнікаў кватэр - "продаж кватэры і высяленне ў меншае па плошчы памяшканне або якое саступае па сваіх спажывецкіх якасцях, у тым ліку ў іншым населеным пункце".