Дыплом за лепшую арганізацыю работы па ахове працы
Падрабязнасці
Праглядаў: 1446
Рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Навагрудскае РУП ЖКГ узнагароджана дыпломам II ступені за перамогу ў I этапе абласнога агляду конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2016 годзе.
З 1 кастрычніка 2016 года ў Беларусі ўводзяць безнаяўныя жыллёвыя субсідыі
Падрабязнасці
Праглядаў: 1659
Указ, згодна з якім некаторыя катэгорыі грамадзян змогуць разлічваць на частковае пакрыццё платы за жыллёва-камунальныя паслугі і карыстанне жылымі памяшканнямі, Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ 29 жніўня. Паводле папярэдняй ацэнкі, скарыстацца такой дапамогай змогуць каля 10% хатніх гаспадарак. Хто трапіць у гэты лік і якія паслугі будуць субсідавацца? На гэтыя і іншыя пытанні падчас прэс-канферэнцыі, праведзенай БЕЛТА, адказалі першы намеснік міністра жыллёва-камунальных паслуг Алег Паскробка, начальнік упраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алена Дудзінская і старшыня праўлення ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая інфармацыйная прастора» (АРІП) Алег Верамейчык.
На Навагрудчыне працуе новая станцыя сартавання цвёрдых бытавых адходаў
Падрабязнасці
Праглядаў: 2638
Сартавальная лінія цвёрдых бытавых адходаў, аснашчаная сучасным абсталяваннем, ўведзена ў эксплуатацыю пад Навагрудкам. Запуск новага праекта стаў магчымым дзякуючы сумесным намаганням Мінжылкамгаса, Навагрудскага райвыканкама і праекта «Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця", што фінансуецца Еўразвязам.
У нашым цяперашнім жыцці практычна немагчыма абысціся без пластыку, поліэтылену, шкла і г. д. Аднак, калі пасля выкарыстання іх не утылізаваць належным чынам, яны становяцца экалагічна небяспечнымі. Не лішнім будзе нагадаць і аб праблеме забруджвання навакольнага асяроддзя, у тым ліку з-за несанкцыянаваных звалак бытавога смецця ў лясных масівах, на тэрыторыях, прылеглых да аўтамабільных дарогах, на берагах рэк і вадаёмаў.