Жыхары горада Навагрудка і Навагрудскага раёна! Навагрудскае РУП ЖКГ інфармуе, што з 02.09.2019 года прадастаўлена магчымасць на дагаворнай аснове скарыстацца паслугай па вывазе расліннага смецця (галіны дрэў, лістота, пустазельная расліннасць, скошаная трава, смецце ад уборкі і абслугоўвання прыдамавой тэрыторыі). Для гэтага ўласніку домаўладання трэба прыбыць у разлікова-даведачны цэнтр, размешчаны па вул. Міцкевіча, 10, пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт) і тэхнічны пашпарт на дом.