4 верасня 2019 года Прэзідэнт падпісаў Указ № 327 "Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў".
Рашэнне аб рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў, а таксама аб аб'ёмах выконваемых работ на падставе праведзенай ацэнкі цеплаэнергетычнага стану дома будзе прымацца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па выніках агульнага сходу ўдзельнікаў сумеснага домаўладання, членаў таварыства ўласнікаў, арганізацыі забудоўшчыкаў.
Для прыняцця рашэння аб правядзенні энергаэфектыўных мерапрыемстваў на агульным сходзе уласнікаў за яго павінны прагаласаваць ўласнікі, якія валодаюць больш чым двума трацінамі галасоў ад іх агульнай колькасці, і дадзенае рашэнне будзе з'яўляцца абавязковым для выканання ўсімі ўласнікамі.
Для рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў уласнікі заключаюць з упаўнаважанай асобай па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання альбо іншай дзяржаўнай арганізацыяй, упаўнаважанай мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, дагаворы аб рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў у шматкватэрным жылым доме.
Адмова ад заключэння дагавора не вызваляе ўласнікаў ад кампенсацыі затрат.
Крыніцамі фінансавання мерапрыемстваў стануць сродкі мясцовых бюджэтаў, якія паступаюць ад прыватызацыі жылых памяшканняў, сродкі мясцовых бюджэтаў на капітальны рамонт жыллёвага фонду (не больш за 10% ад гадавога аб'ёму дадзеных сродкаў), сродкі, якія паступаюць ад уласнікаў у кошт кампенсацыі затрат.
Уласнікі будуць кампенсаваць выдаткі толькі пасля завяршэння работ па павышэнню энергаэфектыўнасці дамоў. Пры гэтым памер кампенсацыі будзе вызначацца прапарцыйна долі кожнага ўласніка ў агульнай плошчы жылых і (або) нежылых памяшканняў у наступным парадку:
- для ўласнікаў нежылых памяшканняў, убудаваных у шматкватэрныя жылыя дамы – - у поўным памеры штомесяц роўнымі долямі на працягу 3 гадоў;
- для ўладальнікаў жылых памяшканняў – у памеры не менш за 50% ад выдаткаў штомесяц роўнымі долямі на працягу 10 гадоў.
Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прадастаўлена права працягваць да 15 гадоў тэрмін кампенсацыі выдаткаў сацыяльна ўразлівымі і малазабяспечанымі грамадзянамі.